Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

Адно з галоўных свят вернікаў Раство Хрыстова сагравае сэрцы людзей промнямі цёплых пачуццяў. Гэты ўрачысты час умацоўвае веру ў дабро, напаўняе нас духоўнымі сіламі, яднае сем'і. Свята дае пачатак новаму жыццю, нагадвае пра адказнасць за мір і згоду паміж людзьмі. Яно вяртае нас да вытокаў спрадвечных каштоўнасцяў, да ідэалаў маралі і міласэрнасці.

Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае вашым добрым справам і распачынанням, вучыць адданасці роднай зямлі.

У святочныя дні, прасякнутыя зместам простай евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы будуем новыя планы на будучыню, адкрываем сэрцы для блізкіх людзей.

Няхай здзяйсняюцца вашы жаданні, а ў сем’ях шчыруе любоў і спагада! Жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у справах!

Радасных калядных свят!