Прыняты Пастановы Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах і забеспячэнне стабільнасці і эфектыўнасці бюджэтнага працэсу па фарміраванні даходнай часткі абласнога і кансалідаванага бюджэтаў
- Баршчэўскую Алу Сяргееўну – галоўнага спецыяліста аддзела даходаў бюджэту галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую бездакорную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў Віцебскай вобласці газападобным палівам, безаварыйную эксплуатацыю сістэм газазабеспячэння і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
- Пятрова Дзмітрыя Уладзіміравіча – намесніка дырэктара – начальніка службы адміністрацыйна-гаспадарчага абслугоўвання філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 2 верасня 2020 г. № 34)
за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці:
- Кавалеўскага Віталя Леанідавіча – першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі
- Калавайціса Сяргея Валер’евіча – старшага інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, маёра міліцыі
- Андросава Аляксея Уладзіміравіча – начальніка аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 4 верасня 2020 г. № 35)