Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ аг.Дразды Бешанковіцкага раёна“
- Вялічку Сяргея Васільевіча – намесніка галоўнага інжынера – начальніка ўпраўлення развіцця сістэм газазабеспячэння і рамонтных работ філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва
- Сямёнава Яўгенія Валер’евіча – урача-нейрахірурга (загадчыка нейрахірургічнага аддзялення) установы аховы здароўя ”Віцебская абласная клінічная бальніца“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
- Куранкову Валянціну Віктараўну – загадчыка кафэ ”Белая Русь“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі лікёра-гарэлачны завод ”Прыдзвінне“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы Бешанковіцкага раёна
- Ткачонка Аляксандра Анатольевіча – начальніка фінансавага аддзела Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Фадзеенкава Сяргея Мікалаевіча – галоўнага спецыяліста кіраўніцтва справамі Вiцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 28 снежня 2020 г. № 732)