Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці:
- Агеенку Вадзіма Сяргеевіча –інспектара дарожна-патрульнай службы 4-га ўзвода роты дарожна-патрульнай службы дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міжраённага аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), старшага лейтэнанта міліцыі
- Альхіменку Сяргея Іванавіча – начальніка аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, падпалкоўніка міліцыі
- Лавіцкага Васілія Алегавіча – оперупаўнаважанага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, капітана міліцыі
- Фёдарава Андрэя Уладзіміравіча – старшага інспектара групы па дазвольнай рабоце аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, маёра міліцыі;
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў
- Шчастнага Анатоля Тадэвушавіча – рэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё аховы здароўя:
- Малаціон Аксану Васільеўну – намесніка галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце ўстановы аховы здароўя ”Лёзненская цэнтральная раённая бальніца“
- Сідарэнка Таццяну Мікалаеўну – урача-рэнтгенолага (загадчыка) рэнтгеналагічнага кабінета ўстановы аховы здароўя ”Ушацкая цэнтральная раённая бальніца“
- Шаура Алену Рыгораўну – загадчыка паліклінікі ўстановы аховы здароўя ”Лепельская цэнтральная раённая бальніца“
- Шэвякову Ірыну Мікалаеўну – загадчыка Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі дзяржаўнай установы аховы здароўя ”Полацкая цэнтральная гарадская бальніца“;
за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм:
- Васёху Аляксандра Генадзьевіча – начальніка аддзялення баявога забеспячэння – начальніка сапёрна-піратэхнічнай службы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падпалкоўніка
- Якаўлева Антона Мікалаевіча – начальніка службы падрыхтоўкі падраздзяленняў аддзялення баявой падрыхтоўкі вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, маёра;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм пры арганізацыі і правядзенні работ па ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхійнай з’явы:
- Алейнікава Андрэя Леанідавіча – электраманцёра аператыўна-выязной брыгады Аршанскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Аршанскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
- Беразнева Сяргея Леанідавіча – электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак Сенненскага раёна электрычных сетак філіяла ”Аршанскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
- Васілеўскага Андрэя Пятровіча – майстра Рубаўскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
- Гелахава Валерыя Пятровіча – майстра Полацкага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Полацкія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
- Петраневіча Віталія Ігаравіча – майстра Віцебскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“
- Сямёнава Аляксандра Мікалаевіча –электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак Рубаўскага раёна электрычных сетак філіяла ”Віцебскія электрычныя сеткі“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“;
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў
- Ляшковіча Аляксандра Эдуардавіча – старшыню суда Гарадоцкага раёна;
за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва
- Кашапава Міхаіла Рауфавіча – першага намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у захаванасць дзяржаўнай маёмасці
- Селяціцкую Анжэлу Іванаўну – рэферэнта аддзела камунальнай уласнасці камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама;
за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значную работу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння
- Карася Сяргея Несцеравіча – ветэрана працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 26 лютага 2021 г. № 80)