Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, творчы падыход да справы, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення
- Бабянок Ганну Аляксандраўну – педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, асабісты ўклад у падрыхтоўку рабочых кадраў і спецыялістаў
- Капуста Людмілу Мікалаеўну – намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі ”Відзаўскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж“;
за шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення:
- Агееву Надзею Вячаславаўну – настаўніка гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л.Н.Філіпенкі“
- Яхнавец Галіну Людвігаўну – настаўніка геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 8 г.Віцебска“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё аховы здароўя, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва:
- Пліша Уладзіміра Іосіфавіча – галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя ”Віцебская абласная станцыя пералівання крыві“
- Хаманееву Людмілу Міхайлаўну – медыцынскую сястру ўстановы аховы здароўя ”Віцебскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, распрацоўку і рэалізацыю наватарскага аўтарскага адукацыйна-асветніцкага праекта
- Водневу Ірыну Пятроўну – загадчыка філіяла Краязнаўчы музей навукова-даследчай і асветнай установы культуры ”Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у захаванне і прапаганду манументальнага мастацтва, рэалізацыю культурна-адукацыйных праектаў у горадзе Полацку
- Лысенка Ларысу Міхайлаўну – загадчыка філіяла Мастацкая галерэя навукова-даследчай і асветнай установы культуры ”Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 17 лютага 2021 г. № 61)