Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці
- Камовіча Аляксандра Іванавіча – дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства ”ПалітаддзелецАгра“;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у павелічэнне аб’ёмаў выпуску прамысловых выбуховых рэчываў і распрацоўку іх новых інавацыйных відаў
- Баценьку Сяргея Васільевіча – дырэктара рэспубліканскага казённага прадпрыемства ”Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў знішчэння“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па сацыяльнай абароне насельніцтва
- Іванову Святлану Фёдараўну – намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё аховы здароўя, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Гоманава Віктара Рыгоравіча – галоўнага ўрача дзяржаўнай установы аховы здароўя ”Віцебскі абласны цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю работы па інфармацыйным забеспячэнні значных грамадска-палітычных падзей
- Гуцуляка Анатолія Мікалаевіча – намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці:
- Бабкевіча Генадзія Эдуардавіча – начальніка Глыбоцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры“
- Шарэнда Ірыну Валянцінаўну – начальніка аддзела прававой і кадравай работы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння
- Грэцкую Раісу Аркадзьеўну – пенсіянера, ветэрана працы;
за шматгадовую добрасумленную працу ў гаспадарчым упраўленні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння
- Матлахава Мікалая Васільевіча – пенсіянера, ветэрана працы;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння
- Пятухову Марыю Сямёнаўну – пенсіянера, ветэрана працы.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 1 лютага 2021 г. № 38)