Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу ў станкабудаўнічай прамысловасці, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
- Любімава Алега Віктаравіча – вядучага інжынера-канструктара адкрытага акцыянернага таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод ”Чырвоны барацьбіт“;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ жыллёвага фонду ў н.п.Сасноўка Віцебскага раёна“
- Гербулава Антона Анатольевіча – мантажніка вонкавых трубаправодаў службы рамонтна-аднаўленчых работ філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у рэалізацыю фінансава-бюджэтнай і падатковай палітыкі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Бычака Фёдара Мікалаевіча – начальніка фінансавага аддзела Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці
- Яфрэмава Барыса Сяргеевіча – намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў
- Досаву Іну Генадзеўну – старшыню суда Сенненскага раёна;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме прафесіянальнай адукацыі, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення:
- Кабанаву Наталлю Радзівонаўну – майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй“
- Лісецкага Мікалая Мікалаевіча – выкладчыка ўстановы адукацыі ”Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесіянальна-тэхнічны каледж“
- Нікіфараву Тамару Іванаўну –майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж“
- Сяліцкую Алену Мераславаўну – намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце філіяла ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 18 лістапада 2020 г. № 644)