Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне работ на аб’екце дарожнай галіны ”Рэканструкцыя моста праз р.Заходная Дзвіна па вул.Юбілейная ў г.Полацку“:
- Малахоўскага Леаніда Віктаравіча – галоўнага інжынера філіяла ”Мостабудаўнічае ўпраўленне № 5“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Мостабуд“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне творчага патэнцыялу маладых спецыялістаў:
- Рыпінскую Таццяну Уладзіміраўну – майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:
- Атвалку Алега Васільевіча – галоўнага ветэрынарнага ўрача сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства ”Пражэктар-агра“, Лепельскі раён
- Карэліну Святлану Аляксандраўну - галоўнага дзяржаўнага інспектара ўпраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам)
- Кузняцову Тамару Аляксандраўну – аператара машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства ”Кушлікі“, Полацкі раён
- Судакова Сяргея Вітальевіча – ветэрынарнага ўрача-гінеколага па штучным асемяненні жывёл адкрытага акцыянернага таварыства ”Шайцерава“, Верхнядзвінскі раён
- Сярэбрэннікаву Марыну Анатольеўну – начальніка агранамічнай службы агракомплексу імя М.Ф.Шмырова адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебская бройлерная птушкафабрыка“
- Фраленка Тамару Пятроўну –намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы дзяржаўнага аб’яднання ”Віцебскі канцэрн ”Мяса-малочныя прадукты“
- Юрачкіна Аляксея Уладзіміравіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці вытворчага кааператыва ”Альгоўскае“, Віцебскі раён;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці :
- Галанаву Анжаліку Анатольеўну – намесніка начальніка аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:
- Гутара Уладзіміра Зіноўевіча – кіраўніка спраў – начальніка кіраўніцтва справамі Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта;
за добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва Лёзненскага раёна:
- Шульган Таццяну Аляксееўну – начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у захаванасць дзяржаўнай маёмасці:
- Паўлючкова Міхаіла Міхайлавіча – намесніка старшыні камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства:
- Пажогу Аляксандра Альфрэдавіча – слесара аварыйна-аднаўленчых работ цэха водазабеспячэння філіяла ”Полацкводаканал“ Віцебскага абласнога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ”Віцебскаблводаканал“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства:
- Высоцкага Аляксандра Вітальевіча – электраманцёра ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства ”Віцебская абласная друкарня“;
за шматгадовую плённую грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння:
- Кузьміча Міхаіла Пятровіча – пенсіянера, ветэрана працы;
за плённую літаратурную дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснага грамадства і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння:
- Трафімаву Галіну Уладзіміраўну – пенсіянера, члена Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 4 лістапада 2020 г. № 621)