Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўскага раёна
- Чэпіка Сяргея Васільевіча – старшыню Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ аг.Валынцы Верхнядзвінскага раёна“
- Карабкова Андрэя Аляксандравіча - намесніка генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 19 кастрычніка 2020 г. № 585)