Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ н.п.Юркоўшчына Лепельскага раёна“
- Сідарава Аляксандра Севасцьянавіча – галоўнага інжынера філіяла ”Вытворчае ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій і перспектыўнага развіцця газавай гаспадаркі“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацкага раёна
- Пяткевіча Пятра Мяфодзьевіча – намесніка старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў
- Коўлену Ірыну Віктараўну – галоўнага рэжысёра дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння
- Каткоўскую Зою Уладзіміраўну – пенсіянера, ветэрана працы;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння
- Снегаўскую Галіну Мікалаеўну – пенсіянера, ветэрана працы;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння
- Грузневіча Віктара Міхайлавіча – пенсіянера, ветэрана працы.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 30 верасня 2020 г. № 558)