Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
- Атрахімёнка Сяргея Рыгоравіча – начальніка склада захоўвання нафтапрадуктаў № 6 цэха эксплуатацыі складоў захоўвання нафтапрадуктаў рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню нафтапрадуктамі ”Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт“;
за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм
- Острыкаву Марыну Віктараўну – суддзю Віцебскага абласнога суда;
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Віцебскай энергетычнай сістэмы
- Ціценку Генадзія Уладзіміравіча – дырэктара філіяла ”Энергазбыт“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
- Сямёнава Аляксандра Міхайлавіча – генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства ”Полацксельбуд“;
за шматгадовую добрасумленную работу па арганізацыі архіўнага справаводства, забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Жаваранак Ірыну Іванаўну – архіварыуса аддзялення дакументаабароту кіраўніцтва справамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння
- Пранніка Віктара Віктаравіча – ветэрана працы, пенсіянера;
за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння
- Кіенку Барыса Фёдаравіча – ветэрана працы, пенсіянера.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 7 верасня 2020 г. № 509)