Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
- Стрыжонак Таццяну Сцяпанаўну – старшага аператара заправачных станцый АЗС № 69 Круляўшчызненскага ўчастка АЗС упраўлення рознічнага гандлю рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню нафтапрадуктамі ”Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дзяржаўнага страхавання, значны асабісты ўклад у развіццё страхавой справы ў Віцебскай вобласці
- Барана Мікалая Барысавіча – дырэктара філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства ”Белдзяржстрах“ па Віцебскай вобласці;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення:
- Кісялёву Ірыну Уладзіміраўну – дырэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж“
- Краско Паўла Паўлавіча – начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска
- Мароз Алену Іванаўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі“
- Шорнік Іну Леанідаўну – намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у духоўна-патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі
- Бежанар Юлію Пятроўну – прарэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, арганізацыю на высокім узроўні дзейнасці студэнцкіх атрадаў універсітэта
- Бобрык Міраславу Юзэфаўну – прарэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“;
за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Навіцкага Віталія Генадзьевіча – майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж“;
за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, творчы падыход да справы, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення
- Лапіцкага Уладзіміра Мікалаевіча – настаўніка фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі ”Вялікадолецкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна“;
за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па ўпраўленні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю
- Зайцава Віктара Васільевіча – старшыню камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую творчую дзейнасць, значны ўклад у адраджэнне, захаванне і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах народны фальклорны калектыў ”Медуніца“ філіяла ”Дом культуры аграгарадка Адаменкі“ дзяржаўнай установы культуры ”Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 24.08.2020 № 488)