Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны
асабісты ўклад у работу па сацыяльнай абароне грамадзян ва ўмовах неспрыяльнай
эпідэміялагічнай сітуацыі:
- Аліхвера Сяргея Генадзьевіча – дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“
- Астапенка Веру Мікалаеўну – начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Пятрушэнка Веру Міхайлаўну – інструктара па працоўнай тэрапіі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Рацэўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“
- Саннікаву Святлану Станіславаўну – дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 03.08.2020 № 447)