Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:
- Марковіча Ігара Іванавіча – старшыню Полацкага раённага выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у работу па прававым забеспячэнні дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання:
- Чарыеву Алію Халмірзаеўну – начальніка аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ажыццяўленне статыстычнай дзейнасці:
- Крамнік Іну Мікалаеўну – начальніка аддзела статыстыкі прамысловасці, навукі і інавацый Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці
- Маскалева Юрыя Іванавіча – начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці
- Сабалеўскую Алену Анатольеўну – начальніка аддзела статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю:
- Літвін Галіну Паўлаўну – начальніка цэха грамадскага харчавання магазіна № 23 ”Віцебскія прадукты“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскмясамалпрам“;
за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё прадпрыемства:
- Падгаец Таццяну Мікалаеўну – таваразнаўцу адкрытага акцыянернага таварыства ”Дом гандлю Наваполацка“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення значных культурна-масавых мерапрыемстваў:
- Шуман Веру Мяфодзьеўну – кіраўніка ўзорнага дзіцячага тэатра эстраднай песні ”Маленькая фея“ дзяржаўнай установы культуры ”Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 9 ліпеня 2020 г. № 394)