Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту вобласці, высокі прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, актыўны ўдзел у спартыўным жыцці, прапаганду здаровага ладу жыцця
- Врублеўскага Валерыя Антонавіча – заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, пенсіянера, ветэрана фізічнай культуры і спорту;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Міёрскага раёна
- Баніфатаву Марыю Мікалаеўну – старшыню Міёрскага раённага Савета дэпутатаў;
за вялікі асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Пастаўскага раёна
- Літвіновіч Ганну Францаўну – старшыню Пастаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, пенсіянера;
за вялікі асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Чашніцкага раёна
- Каваленка Валянціну Уладзіміраўну – старшыню Чашніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, пенсіянера;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё адкрытага акцыянернага таварыства ”Хацілы – Агра“ Пастаўскага раёна
- Шубелька Ганну Мар’янаўну – галоўнага бухгалтара, намесніка дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства ”Хацілы – Агра“.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 10 сакавіка 2021 г. № 3)