Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня міліцыі:
- Грышчанку Вячаслава Віктаравіча – намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, палкоўніка міліцыі
- Бержаніна Сяргея Іванавіча – начальніка аддзела ўнутраных спраў Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі;
за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую добрасумленную працу:
- Сачыўку Фёдара Фёдаравіча – старшага тэхніка піратэхнічных работ (вадзіцеля) сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Бондарава Рамана Рыгоравіча – старшага тэхніка (начальніка групы спецыяльнай сувязі) цэнтра сувязі і аўтаматызацыі вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва і развіццё сеткі аўтамабільных дарог Лёзненскага раёна
- Пухава Міхаіла Сямёнавіча – трактарыста філіяла ”Лёзненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 107“ камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблдарбуд“;
за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху
- Галаўнёву Людмілу Васільеўну – старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла ”Віцебсквадаканал“ УП ”Віцебскаблвадаканал“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- Бараўкову Таццяну Аляксандраўну – метадыста дзяржаўнай установы ”Наваполацкі гарадскі вучэбна-метадычны кабінет“.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 1 сакавіка 2021 г. № 2)