Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
за добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу
- Вінакурава Руслана Васільевіча – дырэктара ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй“;
за шматгадовую добрасумленную творчую педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, дасягнутыя поспехі ў алімпіядным руху
- Прохараву Валерыю Уладзіміраўну – настаўніка англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 1 г.Віцебска імя Ж.І.Алфёрава“;
за вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі, высокія паказчыкі ў справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення:
- Карнілаву Вольгу Анатольеўну – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Наваполацка“
- Шкіндзер Святлану Уладзіміраўну – загадчыка ўстановы адукацыі ”Яслі-сад № 9 г.Лепеля“;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у сферу культуры
- Дзёміну Наталлю Іванаўну – дырэктара дзяржаўнай установы культуры ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“;
за шматгадовую плённую і добрасумленную працу ў сістэме бытавога абслугоўвання насельніцтва
- Галыкіна Юрыя Ільіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства ”Аб’яднанне ”Лотас“.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 16 лютага 2021 г. № 1)