Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у захаванасць дзяржаўнай маёмасці
- Гарбачову Алену Леанідаўну - загадчыка сектара па выкарыстанню дзяржаўнай маёмасці камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
за высокі прафесіяналізм, выдатную арганізацыю будаўнічага працэсу і зладжаную працу калектыву пры правядзенні работ на будаўнічым аб’екце ”Рэканструкцыя моста праз р.Ушача па вул.Ленінскай у г.п. Ушачы“
- Караля Андрэя Мікалаевіча –галоўнага інжынера таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Спецмастбуд“;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гарадоцкага раёна
- Бярозка Анфію Савельеўну –старшыню Пальмінскага сельскага Савета дэпутатаў Гарадоцкага раёна;
за асабісты ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці
- Жынгеля Аляксандра Алегавіча – памочніка майстра ткацкага цэха № 9 адкрытага акцыянернага таварыства ”Полацк-Шкловалакно“.
(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 23 лістапада 2020 г. № 49)