Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Дубровенскага раёна Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны:
- Шатраўка Аляксандр Аляксеевіч – намеснік старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.
За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры і мастацтва Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана:
- Дударава Людміла Аляксееўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.
За вялікі асабісты ўклад у развіццё і адраджэнне нацыянальнай культуры, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Дубровенскага раёна мастацтва Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны:
- Дудараў Аляксей Ануфрыевіч - старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз тэатральных дзеячаў“, ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна, пенсіянер.
За шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі працы Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны:
- Шчакачыхіна Вета Міхайлаўна – начальнік аддзела інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне г.Віцебска;
- Рыпецкая Вольга Мікалаеўна – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
(Пастанова
Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 4
чэрвеня 2020 г. №14) .