
У Оршы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў (24.05.2017)
Пасяджэнне на чале з Андрэем Кабяковым было прысвечана перспектывам развіцця раёна да 2020 года. Дэлегацыя Урада наведала некалькі населеных пунктаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў.
24.05.2017Просмотры: 0

Бюджэт Віцебскай вобласці адкарэкціравалі (23.05.2017)
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета ўдакладнілі асобныя паказчыкі і ўнеслі змяненні ў даходна-расходную частку.
23.05.2017Просмотры: 0

Другі адкрыты міжнародны турнір па жымавым дваябор\'і «Славянскі кубак» (22.05.2017)
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 80-ці спартсменаў з Расіі і Беларусі. Па добрай традыцыі, у спаборніцтвах па сілавых відах спорту прымае ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама. Мікалай Шарснёў паказаў клас: лежачы ўзяў вагу 165 кілаграмаў, а ў другім этапе турніру 22 разы падняў 100-кілаграмовую штангу! У сваёй ўзроставай і вагавой катэгорыі гэта новы рэкорд Беларусі.
22.05.2017Просмотры: 0

Ва Ушацкім раёне разгледзелі работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні (22.05.2017)
На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў вядучых грамадскіх фарміраванняў Віцебшчыны, каб падзяліцца агульнымі напрацоўкамі. Народныя абраннікі наведалі памятныя мясціны Ушаччыны і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Прарыў».
Ушаччына – партызанскі край, палітая крывёй гераічная зямля, радзіма цэлай плеяды пісьменнікаў і паэтаў, чые шматлікія творы прысвечаны подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ў раёне імкнуцца зрабіць усё, каб захаваць гэту спадчыну для нашчадкаў.
22.05.2017Просмотры: 0

Міжнародны форум «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (22.05.2017)
Упершыню ў рамках фестывалю песні і музыкі прайшоў абласны конкурс аркестраў, які сабраў амаль 400 прафесійных музыкаў з усяго рэгіёну. А на галоўнай плошчы горада прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы падворак.
22.05.2017Просмотры: 0

Віцебшчына – за здаровы лад
жыцця (18.05.2017)
Х Рэспубліканская спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця» 18-19 мая праходзіць у абласным цэнтры. У экспазіцыі прадстаўлены аздараўленчыя і рэабілітацыйныя паслугі, карысныя натуральныя прадукты, прапановы ў галіне спорту і турызму.
19.05.2017Просмотры: 0

Полацк рыхтуецца да дня беларускага пісьменства (17.05.2017)
Больш за 200 аб\'ектаў абнаўляюць у Полацку да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе тут 3 верасня. Гатоўнасць старажытнага горада да святкавання напярэдадні ацанілі члены нацыянальнага аргкамітэта на чале з намеснікам прэм\'ер-міністра Беларусі Васілём Жарко. Яны наведалі Мастацкую галерэю, Полацкі дзяржуніверсітэт і Музей беларускага кнігадрукавання. Абмеркавалі ключавыя моманты падрыхтоўкі да маштабнага свята, праграма якога яшчэ ў стадыі распрацоўкі. Месцам правядзення Дня беларускага пісьменства родны горад першадрукара Францыска Скарыны становіцца ў трэці раз. Сёлета гэта асабліва сімвалічна: у Полацку адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а сам горад адсвяткуе 1155-ы дзень нараджэння.
18.05.2017Просмотры: 0
Нет обложки
Итог работы первого дня Международного экономического
форума в Витебске
Без малого два десятка соглашений и договоров о
сотрудничестве. Таков итог работы первого дня Международного экономического
форума в Витебске. На выставке больше сотни экспонентов со всей страны - от
малого семейного бизнеса до валообразующих промышленных гигантов. А
потенциальные инвесторы представляют Францию, Словению, Латвию и Литву, Китай,
Вьетнам, Чехию, больше десяти регионов России.
Инвестиционные возможности области деловые круги
обсудят во время работы тематических секций.
Одним
из пунктов программы форума стало открытие нового предприятия по производству
торгового оборудования. Завод работает в рамках свободной экономической зоны
\"Витебск\". Северную область Беларуси в качестве места вложения
инвестиций выбрали польские и украинские инвесторы. В этом году на форуме
особое внимание бизнесмены уделят зеленой экономике. Ведь в эти дни в городе на
Двине проходит и 14 Республиканский экологический форум.
11.05.2017Просмотры: 0

Віцебск сустрэў 72 гадавіну Вялікай Перамогі (10.05.2017)
Урачыстасці пачаліся з самага ранку. У гэтым годзе арганізатары вырашылі адрадзіць традыцыю вулічнага шэсця ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі. Да манумента воінам-вызваліцелям ўсклалі вянкі і кветкі. Ваенныя Віцебскага гарнізона прайшлі ўрачыстым маршам. У адрас ветэранаў і ўдзельнікаў вайны прагучалі словы шчырай падзякі.
11.05.2017Просмотры: 0

7 мая – прафесійнае свята у работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі (05.05.2017)
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў напярэдадні сустрэўся з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі рэгіёну.
10.05.2017Просмотры: 0

Андрэй Кабякоў наведаў Талачынскі і Аршанскі раёны (05.05.2017)
Кіраўнік Урада азнаёміўся з работай некалькіх прадпрыемстваў: Аршанскага інструментальнага завода, ільнокамбіната. Акцэнтаваў увагу на асваенні вытворчасці новых відаў прадукцыі, у тым ліку экскаватарнай тэхнікі, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Амкадор-КЭЗ» у Коханаве.
09.05.2017Просмотры: 0

Памяць вязняў канцэнтрацыйных лагераў ушанавалі ў Віцебску (11.04.2017)
Сёння Міжнародны дзень
вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага
дня праходзяць па ўсёй вобласці. Вучні трэцяй віцебскай гімназія імя Пушкіна
запрасілі ў госці былых вязняў. Такія сустрэчы – сапраўдныя ўрокі мужнасці. На
тэрыторыі абласнога цэнтра ў гады фашысцкага ліхалецця дзейнічала 5
канцлагераў. Адзін з найбуйнейшых – «Пяты полк». Сёння на яго месцы прайшоў
мітынг і цырымонія ўскладання кветак.
13.04.2017Просмотры: 0

Супрацоўніцтва паміж Віцебскай і Астраханскай абласцямі пашыраецца (06.04.2017)
Пытанні ўмацавання
ўзаемных гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў Віцебскай і Астраханскай
абласцей Расійскай Федэрацыі абмеркавалі падчас сустрэчы ў каспійскай сталіцы
старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і губернатар Аляксандр Жылкін.
У гэтыя дні бізнес-дэлегацыя Прыдзвінскага краю знаходзіцца там з афіцыйным
візітам.
07.04.2017Просмотры: 0

На пазачарговай 32-й сесіі
Віцебскага абласнога Савета дэпутаты зацвердзілі праграму
сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2016-2020 гады (06.04.2017)
У бліжэйшыя пяць гадоў у
эканоміку рэгіёну плануецца прыцягнуць больш за 10 мільярдаў рублёў, у тым
ліку 670 мільёнаў долараў ЗША. Яны будуць накіраваны на рэалізацыю
інвестыцыйных праектаў з высокай доляй навукаёмістых і рэсурсазберагальных
тэхналогій, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, у тым ліку імпартазамяшчальнай
накіраванасці.
07.04.2017Просмотры: 0

Інавацыйнае развіццё льняных комплексаў Беларусі і Расіі (01.03.2017)
Рэалізацыю
праграмы «Інавацыйнае развіццё льняных комплексаў Беларусі і Расіі» плануюць
пачаць ў 2018 годзе. Праект канцэпцыі разгледзелі ў Оршы на выязным пасяджэнні
камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па бюджэце і фінансах. Дэпутаты
таксама абмеркавалі актуальныя пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва і наведалі
мясцовыя прадпрыемствы.
07.03.2017Просмотры: 0

Старшыня Віцебскага аблвыканкама правёў асабісты прыём супрацоўнікаў «Віцебскхлебпрам» (01.03.2017)
02.03.2017Просмотры: 0