
Віцебск прымае трэцяю сусветную алімпіяду па гіравым трыятлоне (15.09.2017)
15.09.2017Просмотры: 0

Дзень беларускага пісьменства ў Полацку: свята тры ў адным (04.09.2017)
Пад званы ўсіх храмаў самага старажытнага горада Беларусі ўрачыста адкрылі Дзень беларускага пісьменства. Для гасцей свята – безліч мерапрыемстваў. Маляўнічае тэатралізаванае шэсце, міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў; шматлікія выставачныя праекты і канцэрты. Фестываль кнігі і прэсы і цырымонія адкрыцця Памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».
06.09.2017Просмотры: 0

Вучымся па новаму (29.08.2017)
Павышэнне прэстыжу рабочай прафесіі і якасць адукацыі – сярод галоўных тэм абласной жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Сёння яна прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел больш за тысячу работнікаў сістэмы адукацыі і навукі з усіх раёнаў вобласці. У цэнтры ўвагі: падрыхтоўка да новага школьнага сезону і вынікі мінулага навучальнага года, абмеркавалі і задачы на будучыню. Таксама падчас педагагічнай канферэнцыі стала вядома, што заняткі ў школах, якія працуюць у дзве змены, будуць пачынацца ў 8:30. У астатніх школах – у 9 гадзін раніцы. Другая змена будзе пачынацца не пазней 14 гадзін і завяршацца не пазней за 19:30.
31.08.2017Просмотры: 0

Полацк прыме Дзень беларускага пісьменства (25.08.2017)
Удзельнікі пасяджэння рэспубліканскага штаба па падрыхтоўцы свята пабывалі на галоўных пляцоўках будучага дзейства, праінспектавалі ўстаноўку памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». І ў цэлым станоўча ацанілі тыя змены, якія адбыліся ў горадзе беларускага першадрукара напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства.
28.08.2017Просмотры: 0

Яблычны спас сустрэлі на Шаркаўшчыне (21.08.2017)
Невялікая вёска Алашкі Шаркаўшчынскага раёна зноў сабрала гасцей з розных куткоў краіны і замежжа. Тут, на радзіме знакамітага беларускага селекцыянера Івана Сікоры, прайшоў традыцыйны фестываль – яблычны Спас. Выставы, флэшмобы, інтэрактыўныя гульні і кулінарныя паядынкі – праграма свята была надзвычай багатай і насычанай.
23.08.2017Просмотры: 0

Першыя камбайнеры-тысячнікі з\'явіліся на жніве ў Віцебскай вобласці (11.08.2017)
Першых у Віцебскай вобласці камбайнераў-тысячнікаў ушанавалі ў Лепельскім раёне ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле віцебскага мясакамбіната «Заазер\'е». Больш за 1 тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж у складзе камбайнера Леаніда Парамонава і яго памочніка Дзмітрыя Скрыпенёва.
12.08.2017Просмотры: 0

Филиал Банка развития стал первым объектом нового микрорайона в Витебске
Новы будынак філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусі ўрачыста адкрылі ў Віцебску. Банк фінансуе маштабныя інвестыцыйныя праекты, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі. У Віцебскай вобласці Банк развіцця прысутнічае з 2013 года. І за гэты час агульны аб\'ём укладзеных у эканоміку вобласці інвестыцый склаў больш за 350 мільёнаў рублёў. Прыярытэтныя накірункі-- мадэрнізацыя і адкрыццё новых прамысловых прадпрыемтсваў, развіццё сельскай гаспадаркі, малога і сярэдняга бізнесу, сацыяльныя праекты. Сёлета за сродкі банка развіцця закуплена больш за паўтысячы адзінак тэхнікі для АПК рэгіёна. Літаральна на днях дасягнута дамоўленасць аб фінансаванні самага вядомага віцебскага даўгабуда — паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7. Дзякуючы сродкам Банка развіцця, накіраваным на завяршэнне будаўніцтва, медыцынскую ўстанову плануюць здаць у наступным годзе.
11.08.2017Просмотры: 0

«Дуброўна-2017» – гатоўнасць 70 працэнтаў (10.08.2017)
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў праінспектаваў ход падрыхтоўкі Дуброўна да фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Губернатар пабываў на знакавых аб\'ектах: у школе, дзіцячым садку, наведаў ЗАГС, Дом культуры і не абмінуў бокам гарадскі стадыён. У спіс рэканструкцыі да Дажынак уключана 80 будынкаў. Жылфонд, сацыяльныя аб\'екты, дарогі. Каля 70 працэнтаў, са слоў спецыялістаў, гатовы. Ці ўправяцца будаўнікі да канца верасня пакажа час – «Дажынкі» запланаваны на канец верасня.
11.08.2017Просмотры: 0

500 лет истории белорусского книгопечатания
04.08.2017Просмотры: 0

Падрыхтоўку і ход уборачнай узялі на кантроль сілавікі (03.08.2017)
Па даручэнні Прэзідэнта падрыхтоўка і ход уборачнай – пад пільнай увагай праваахоўнікаў і ратаўнікаў. У Віцебскай вобласці створаны сумесныя групы з прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС, пракуратуры, дзяржкантролю, інспекцыі дзяржтэхнагляду, міліцыі. У полі зроку – гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, выкананне правіл пажарнай і працоўнай бяспекі, захаванасць новага ўраджаю. Графік выезда такіх груп зацверджаны пракурорам вобласці.
04.08.2017Просмотры: 0

Прэзідэнт правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборцы ўраджаю-2017 (02.08.2017)
Пра стан спраў на палетках Віцебскай вобласці кіраўніку краіны паведаміў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. На сённяшні дзень жніво пачалі 11 раёнаў Віцебскай вобласці. Намалочана больш за 3 тысячы тон.
03.08.2017Просмотры: 0

Помнік воінам-сувязістам з\'явіўся ў Віцебску (01.08.2017)
Помнік воінам-сувязістам з\'явіўся ў Віцебску напярэдадні святкавання Дня паветрана-дэсантных войскаў. Адкрылі яго ў ваенным гарадку ў Журжаве. На пастамент паставілі камандна-штабную машыну. Легендарная БМД-1, аснашчаная чатырма радыёстанцыямі, была на ўзбраенні віцебскіх сувязістаў падчас ваеннага канфлікту ў Афганістане. А цяпер стала прадметам гістарычным.
02.08.2017Просмотры: 0

У аблвыканкаме вызначылі праблемы будаўнічай галіны (27.07.2017)
Пытанні будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў абмяркоўвалі сёння на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Амаль 140 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў ўведзена ў эксплуатацыю ў Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2017-га. Гэта 55 працэнтаў ад гадавога задання. Адна з асноўных праблем – даўгабуды. Так, ужо ў трэці раз пераносіцца ўвод шматпавярховага дома ў Оршы.
28.07.2017Просмотры: 0

Кітайская кампанія інвесціруе ў будаўніцтва малочна-таварных комплексаў у Віцебскай вобласці (27.07.2017)
Пагадненне аб рэалізацыі праекта па будаўніцтве сучасных малочна – таварных фермаў на тэрыторыі вобласці падпісалі Віцебскі аблвыканкам і кітайская кампанія Drex Food Group. Праект прадугледжвае з боку кітайскіх партнёраў 200 мільёнаў долараў прамых інвестыцый. Яны будуць накіраваны на будаўніцтва буйнейшага ў нашай краіне біякомплекса.
28.07.2017Просмотры: 0

Программа \"Прямая линия\" (24.07.2017)
В гостях: Александр Христофоров, председатель комитета по труду, занятости и социальной защите Витебского областного исполнительного комитета.
27.07.2017Просмотры: 0

Дэпутаты аблсавета падводзяць вынікі дзейнасці (25.07.2017)
Галоўная мэта работы дэпутацкага корпуса – рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Паўночнага рэгіёну, рашэнне праблемных пытанняў, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця яго жыхароў. Зразумела, што без напаўнення бюджэту выканаць усе пастаўленыя задачы неверагодна складана. Шэсць месяцаў работы ў бягучым годзе даюць мажлівасць рабіць аптымістычныя прагнозы.
26.07.2017Просмотры: 0