
Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае (24.07.2017)
Вішневы фестываль праходзіў на працягу тыдня. У святочнай праграме – вішнёвыя спаборніцтвы, канцэрты, дыскатэкі. На сталах прысмакі на любы густ. За музычнае афармленне адказваюць лепшыя баяністы. Вішнёвыя найгрышы разліваліся па усяму райцэнтру.
25.07.2017Просмотры: 0

У вёсцы Кабішча адкрыўся аздараўленчы лагер (21.07.2017)
Прапісаўся ён у будынку былой базавай школы. Год таму каля 30 навучэнцаў тут атрымлівалі веды, сёння аздараўленчы лагер прымае сотню дзяцей з розных куткоў Гарадоцкага раёна і, нават, з Расіі. Адкрыццю лагера папярэднічаў рамонт і пераабсталяванне былых класаў. Сродкі на гэта знайшлі у выніку аптымізацыі навучальных устаноў.
21.07.2017Просмотры: 0

Новы від сацыяльнай дапамогі – адрасныя субсідыі на жыллё (21.07.2017)
Яны прадугледжаны Указам №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканняў», які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 4 ліпеня. Цяпер ільготныя крэдыты змогуць выдаваць і камерцыйныя банкі. Аднак пры гэтым частку выплат або па працэнтах, або па асноўным доўгу возьме на сябе дзяржава. Атрымальнікі субсідый – усе грамадзяне, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку ў адпаведнасці з указам №13 Прэзідэнта Беларусі. Грошы будуць выплачваць па чарзе і адрасна. Першымі з 16 катэгорый ільготнікаў на падтрымку змогуць разлічваць шматдзетныя сем\'і.
21.07.2017Просмотры: 0

3 ліпеня насельніцтва вобласці павялічылася на 25 чалавек (05.07.2017)
12 хлопчыкаў і 13 дзяўчат, сярод якіх—пара двайнят. Маладых маці і немаўлят, якія з\'явіліся на свет у Дзень Незалежнасці павіншавала грамадскае аб\'яднанне «Белая Русь».
06.07.2017Просмотры: 0

Гатоўнасць да «Славянскага базару» праверыў намеснік прэм\'ер-міністра (05.07.2017)
Да 10-га ліпеня Віцебск павінен цалкам быць гатовы да прыёму 26 фестывалю «Славянскі базар». Такую задачу паставіў намеснік прэм\'ер-міністра Беларусі і старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні форуму Васіль Жарко. Для гарадскіх і абласных службаў фестываль – сваеасаблівы экзамен на трываласць. Горад чакае тысячы гасцей, а таму нават невялікая недаробка можа стаць лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду. Асноўная ўвага арганізатараў форуму – удзельнікам і гасцям. Іх чакаецца каля 5 тысяч з 38 краін свету. Размесцяцца яны ў 12 гасцініцах і гатэлях фестывальнай сталіцы. Акрамя асноўных аб\'ектаў харчавання, у кругласутачным рэжыме будуць працаваць вулічныя кафэ. Працягласць гандлёвых радоў на вуліцах Віцебска —каля 10-ці кіламетраў. Працягнецца і рэжым работы грамадскага транспарту. Яго рэжым будзе адкарэкціраваны з улікам начных канцэртаў. Зараз апошнія падрыхтоўчыя работы вядуцца ў раёне летняга амфітэатра. Першых гасцей фестываль мастацтваў прыме ўжо на гэтым тыдні. Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца 13 ліпеня. Усяго запланавана каля 130 мерапрыемстваў. Асноўныя з іх будуць трансліравацца ў эфіры каналаў Беларусь1, Беларусь3, Беларусь 24.
06.07.2017Просмотры: 0

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы, накіраваныя на развіццё Аршанскага раёна (05.07.2017)
Указ №239 дае права мясцовым камбінату будаўнічых матэрыялаў і малочнаму камбінату прадаваць жылыя дамы ў пасёлку Копысь з прыцягненнем ільготных крэдытаў, работнікам прадпрыемстваў, якія пражываюць у гэтых дамах з пераводам на іх доўгу па крэдытах і захаваннем умоў выдачы. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб мадэрнізацыі Аршанскага інструментальнага завода. Дакумент накіраваны на тэрміновы пачатак работ па абнаўленні вытворчага корпуса прадпрыемства. Нагадаем, 21 красавіка падчас паслання парламенту і беларускаму народу, Аляксандр Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак і надаць эканамічны імпульс да развіцця Оршы, Барані і Балбасава. Згодна з комплексным планам па развіцці раёна да 2020 года, на працягу некалькіх гадоў усе стратныя прадпрыемствы павінны наладзіць эфектыўную працу, захаваць працоўныя месцы і павысіць заработную плату.
06.07.2017Просмотры: 0

Малдова зацікаўлена ў развіцці партнёрскіх адносін з Беларуссю (29.06.2017)
Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан падчас візіту ў Віцебскую вобласць. Літаральна месяц таму ён прыступіў да сваёй дыпламатычнай місіі і мае намер бліжэй пазнаёміцца з эканамічным патэнцыялам Прыдзвінскага рэгіёну. Аб\'ём тавараабароту з Рэспублікай Малдова ў сярэднім за год складае 10 мільёнаў долараў. Сёлета ён вырас і толькі за першы квартал склаў 4 мільёны. І гэтыя паказчыкі могуць быць значна большымі, - упэўнены пасол Малдовы.
30.06.2017Просмотры: 0

Якімі павінны быць друкаванае слова і тэлевізійны эфір, каб канкурыраваць з інтэрнэтам (27.06.2017)
У Віцебску ладзіўся рэгіянальны семінар, прысвечаны пытанням інфармацыйнага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і задачам сродкаў масавай інфармацыі. Прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Беларускага саюза журналістаў, кіраўнікі газет і тэлеканалаў разгледзелі актуальныя напрамкі работы СМІ, абмеркавалі рэаліі існавання перыядычных выданняў, а таксама тэлебачання і радыё ў сучасным інфармацыйным полі. Асобную ўвагу надалі тэме інтэрнэту.
28.06.2017Просмотры: 0

Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)
Камунальнікі наводзяць парадак у горадзе, спецыяльныя службы адпрацоўваюць няштатныя сітуацыі, разбіраюцца квіткі на канцэрты, пачынаюць паступаць у продаж сувеніры з сімволікай форуму. Толькі на забеспячэнне пажарнай бяспекі у цэнтры горада будуць працаваць 30 адзінак тэхнікі і паўтары сотні супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго службу будуць несці 7 пешых пастоў, якія укамплектуюць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. А тым часам паліцы магазінаў папаўняюцца фестывальнымі сувенірамі. У гэтым годзе змяніўся галоўны сімвал форуму – васілёк. Ён трансфармаваўся ў дыван жыцця, ў якім сплятаецца жыццё чалавека, яго творчасць, дзейнасць, думкі. Гэты трэндавы васілёк з“явіцца на магнітах, кубках, бірульках і майках. У пачатку ліпеня пачнуць работу тэхнічныя службы, якія будуць усталёўваць дэкарацыі і абсталяванне на сцэне Летняга амфітэатра. У форум мастацтваў Віцебск акунецца з 10 па 19 ліпеня.
22.06.2017Просмотры: 0

Запрацуе першы ў вобласці цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў (20.06.2017)
Ён закліканы павысіць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай і кансультацыйнай работы з насельніцтвам. Падатковыя органы зараз актыўна працуюць над удасканаленнем электронных сэрвісаў. На сённяшні дзень каля 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і суб\'ектаў гаспадарання ажыццяўляюць плацяжы ў электронным выглядзе. Больш за 35 тысяч фізічных асоб падключаны да сэрвісу «асабісты кабінет».
21.06.2017Просмотры: 0

Наталля Качанава наведала Віцебскую вобласць (19.06.2017)
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з рабочым візітам наведала Віцебскую вобласць. Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Нафтан» і правяла прыём грамадзян у Верхнядзвінску.
19.06.2017Просмотры: 0

Гаспадаркі прыступілі да масавай нарыхтоўкі травяных кармоў (13.06.2017)
Скошаны амаль 12% плошчаў. Усяго ж першым укосам неабходна ўбраць каля 28 тысяч гектараў траў. Па тэмпах корманарыхтоўкі лідзіруюць аграрыі Аршанскага і Пастаўскага рэгіёнаў, дзе скошана каля чвэрці плошчаў адпаведна. Нягледзячы на ўсе капрызы надвор\'я, сёлета тэрміны нарыхтоўкі зялёных кармоў адпавядаюць сярэднім шматгадовым паказчыкам.
14.06.2017Просмотры: 0

Цымбалы і гармонік празвінелі ў Паставах (13.06.2017)
Конкурсы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і спартыўныя спаборніцтвы. Цымбалы і гармонік зноў гучаць над Паставамі. Восем краін свету, 11 культурна-забаўляльных пляцовак і каля 400 удзельнікаў.
14.06.2017Просмотры: 0

У суботу губернатар правёў прамую лінію (29.05.2017)
Колькасць зваротаў да прадстаўнікоў улады ў апошні час знізілася ў тры разы.
30.05.2017Просмотры: 0

7 кацельняў вобласці
плануецца мадэрнізаваць (26.05.2017)
Вынікі мінулага ацяпляльнага сезона і падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду абмяркоўвалі на пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
26.05.2017Просмотры: 0

Дуброўна рыхтуецца да Дажынак (25.05.2017)
Пытанні падрыхтоўкі горада Дуброўна да правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» абмеркавалі на адкрытым пасяджэнні ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
25.05.2017Просмотры: 0