Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Дарагія жыхары вобласці!
Шчыра віншуем Вас са святам Божага Нараджэння!
У гэтыя святочныя дні мы па традыцыі звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму. З Нараджэннем Хрыста звязана памкненне чалавека да братэрскай любові, сямейнага шчасця, служэння ідэям дабра і міласэрнасці.
Атмасфера свята яднае бацькоў і дзяцей, людзей старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы будуем планы на будучыню адпаведна вечным хрысціанскім каштоўнасцям.
Няхай святло Каляднай зоркі спрыяе узаемапаразуменню паміж людзьмі, дапамагае нам берагчы адзін аднаго, а родны Прыдзвінскі край будзе больш багатым і стабільным.
Жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у справах і плёну ў працы!
З павагай,
Аляксандр Субоцін, Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў