Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Раство Хрыстова – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, атуленыя іх пяшчотай і клопатам. Падчас калядных дзён мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, як ніколі разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці.
Святочныя ўрачыстасці напаўняюць нас чыстымі думкамі, натхняюць на добрыя справы і міласэрнасць. У гэтыя дні мы імкнемся да згоды і ўзаемаразумення.
Няхай святочны настрой стане невычэрпнай крыніцай сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Жадаем спакою для душы, моцнага здароўя для цела, дабрабыту, шчасця і згоды кожнай сем’і.
З Раством Хрыстовым!
З павагай,
Аляксандр Субоцін, Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў