Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня


Дарагія жыхары нашага рэгіёна!

Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Калядныя дні, напоўненыя незвычайным святлом, прыносяць з сабой асаблівую атмасферу. Яна ўзвышае нас над буднямі ў радасным чаканні цуду.

Гісторыя з Евангелля, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, і сёння працягвае запальваць мільёны сэрцаў ва ўсім свеце. Яна натхняе нас да чысціні, дабрыні, накіроўвае нашы сілы на дапамогу бліжнім, адкрывае душы для міласэрнасці і любові.

У хрысціянскай традыцыі прынята адзначаць гэтае свята сярод блізкіх, у сям’і, каля хатняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных сувязяў. Перакананыя, што вы сустрэнеце яго ў добрым настроі, у прадчуванні спаўнення жаданняў, з верай і надзеяй на будучыню.

Няхай Нараджэнне Хрыстова яднае нас, дапамагае ствараць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай Айчыны, а ў вашых дамах пануе мір і згода!

Жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага спакою і дабрабыту!



З павагай,

А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта    

Д.У.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў