Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня

Шчыра віншуем вас са святам Вялікадня.

Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові.

Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.

Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання разумення і згоды паміж людзьмі.

У гэтыя дні, калі зямля абуджаецца пад веснавым сонцам, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.

Няхай велічная ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям'ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!

Няхай традыцыйнае прывітанне ”Хрыстос Уваскрос!“ стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна!

З павагай,

 

А.М.Субоцін,

старшыня

Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

    

 Д.У.Дзямідаў,

старшыня 

Віцебскага
абласнога Савета дэпутатаў